З Расіі экстрадзіруюць беларуса, які абвінавачваецца ў махлярстве

З Расіі экстрадзіруюць беларуса, які абвінавачваецца ў махлярстве

1 снежня з Расіі ў Беларусь экстрадзіруюць 37-гадовага ўраджэнца Ляхавіцкага раёна Брэстчыны. Гэта адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем Генпракуратуры Расіі. Мужчыну вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што мужчына дзейнічаў ў Пінску, а таксама Пінскім, Лунінецкім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці з траўня 2009-га па люты 2010 года. Ён прапаноўваў знаёмым дапамагчы ў набыцці пінскіх кватэр па нізкіх коштах. Таксама абяцаў дапамагчы купіць і даставіць аўтамабілі з краін Еўрасаюза і ЗША. Агулам ён незаконна атрымаў у грамадзян больш 570 млн недэнамінаваных рублёў.

У 2011 годзе ў Беларусі на яго пачалі крымінальную справу за махлярства. Тады мужчына ўцёк з краіны і быў абвешчаны ў вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі