З порта Адэсы выйшла першае пасля завяршэння збожжавай угоды гандлёвае судна

Кантэйнеравоз JOSEPH SCHULTE / facebook.com/oleksandr.kubrakov

Кантэйнеравоз JOSEPH SCHULTE / facebook.com/oleksandr.kubrakov

З Адэскага порта выйшла першае пасля завяршэння збожжавай угоды гандлёвае судна — кантэйнеравоз JOSEPH SCHULTE. Ён ідзе пад сцягам Ганконга, і на яго борце знаходзіцца больш за 30 тысяч тон грузу (2 тысячы 114 кантэйнераў), у тым ліку з харчаваннем, паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў. Судна змагло скарыстацца часовым калідорам. Гэтыя часовыя маршруты руху цывільных караблёў у і з чарнаморскіх партоў Украіны пачалі дзейнічаць з 8 жніўня.

Паводле Кубракова, часовы калідор прызначаны для эвакуацыі суднаў, што стаялі ва ўкраінскіх партах Чарнаморск, Адэса і Паўднёвы на момант поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. JOSEPH SCHULTE таксама знаходзіўся ў Адэсе з 23 лютага 2022 года.

Збожжавая ўгода, што прадугледжвала рух цывільных суднаў з харчаваннем, перастала дзейнічаць у сярэдзіне ліпеня. Расія адмовілася падаўжаць яе дзеянне і з таго часу амаль штодня абстрэльвае партовую інфраструктуру Украіны. Чарговая атака была мінулай ноччу. "У выніку варожых траплянняў па адным з партоў Дуная пацярпелі складскія памяшканні і зернясховішчы. Узніклыя пажары аператыўна ліквідаваныя супрацоўнікамі ДСНС",расказаў раніцай кіраўнік Адэскай ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер. Паводле яго, асноўнай мэтай расіян былі партовая і збожжавая інфраструктура на поўдні вобласці. У камандаванні Паветраных сіл Украіны ўдакладнілі, што ў ноч на 16 жніўня здолелі збіць 13 варожых БПЛА ў межах Адэскай і Мікалаеўскай абласцей. Былі і дроны, якія збіць не ўдалося. Але колькі іх, там не ўдакладнілі.

Из порта Одессы вышло первое после завершения зерновой сделки торговое судно
Пашкоджаныя зернясховішчы ў Адэскай вобласці / тут і далей фота @odeskaODA
Из порта Одессы вышло первое после завершения зерновой сделки торговое судно

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі