З палітвязня спаганяюць грошы за навучанне, бо ён не адпрацаваў размеркаванне

З палітвязня Якава Шафарэнкі суд пастанавіў спагнаць грошы за навучанне, паведамляюць праваабаронцы.

Хлопец скончыў брэсцкі прафесійны ліцэй будаўнікоў, дзе навучаўся на бюджэтнай форме. Яго размеркавалі на адпрацоўку ў адну арганізацыю. Якаў знайшоў іншую фірму, куды папрасіў яго накіраваць, але пачаць працаваць там не паспеў: яго затрымалі. 

За кратамі Шафарэнка знаходзіцца з 20 снежня 2020 года. За ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020-га ў Брэсце, хлопца асудзілі на 5,5 года калоніі.

Суддзя Пётр Баброўскі з Маскоўскага суда Брэста пастанавіў спагнаць з Якава 3605 рублёў у дзяржбюджэт за навучанне. Таксама хлопец павінен заплаціць 180,25 рубля дзяржаўнай пошліны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.