З-пад варты вызвалілі сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко

З-пад варты вызвалілі сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко

12 лістапада з-пад варты быў вызвалены Віталь Крыўко — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады і перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі. Пра гэта паведамляе КР у сваім Telegram-канале. 

Крыўко — сузаснавальнік і дырэктар маркетынгавага агенцтва Terra Group. Затрымалі яго 28 жніўня.

Раней з-за кратаў былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек, затрыманыя па палітычных матывах, у тым ліку юрыстка Лілія Уласава, якая ўваходзіць у прэзідыум Каардынацыйнай Рады. Аднак за кратамі па-ранейшаму застаецца больш палітвязняў, чым было вызвалена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі