З пацверджаным COVID-19 памёр галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці

Галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці Міхаіл Зубрыцкі / patan.by
Галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці Міхаіл Зубрыцкі / patan.by

Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці памёр 22 траўня. У яго быў пацверджаны COVID-19, паведамляе Hrodna.life са спасылкай на калегаў медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

Паводле інфармацыі СМІ Міхаіл Зубрыцкі каля тыдня быў у коме. Учора ён пачаў прыходзіць у сябе, але лягчэй яму не стала. Падчас масавых эпідэмій вірусных хвароб сярод патолагаанатамаў і судмедэкспертаў захворванне падвышаецца ў некалькі разоў.

Міхаіл Зубрыцкі скончыў Гродзенскі дзяржмед інстытут у 1994 годзе. Прайшоў кар'ерны шлях ад лекара-патолагаанатама, да начальніка абласнога патолагаанатамічнага бюро. А пасля стаў і галоўным патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Асноўным навуковым напрамкам ў Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змен у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.

У Беларусі не агучваецца статыстыка смяротнасці ад каранавіруса сярод медыкаў. Ігнаруючы рэкамендацыі СААЗ паведамляць пра заражаных медперсанал, Міністэрства аховы здароўя публікуе толькі агульную колькасць выяўленых выпадкаў.

У апошні раз статыстыка па абласцях ў Беларусі агучвалася 24 красавіка. Тады ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі