З пачатку года ў Мінску каля 5 тысяч чалавек пакаралі за хатні гвалт

З пачатку года ў Мінску каля 5 тысяч чалавек пакаралі за хатні гвалт

З пачатку года ў Мінску 4900 чалавек прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з хатнім гвалтам. Абвешчаныя таксама 463 ахоўныя прадпісанні. Заведзеныя 142 крымінальныя справы прэвентыўнай скіраванасці ў сферы сямейна-бытавых стасункаў, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

У сталічнай міліцыі таксама паведамілі, што ў Мінску ладзяцца акцыі “Дом без гвалту!” дзеля прыцягнення шырокіх слаёў насельніцтва да праблемы гвалту ў сям’і. Таксама міжведамасныя працоўныя групы рэгулярна наведваюць сем’і, дзе раней былі выпадкі хатняга гвалту.

У Беларусі ўсё яшчэ не прыняты закон, здольны абараніць ад агрэсіі ўнутры сям’і. Праект адпаведнага дакумента мусілі распрацаваць да ліпеня, а затым унесці на разгляд ва ўрад. Прыняцце закона магчымае ў наступным годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі