Вы тут

Следчыя разграмілі офіс "Белсата" і вынеслі тэхніку

Вынікі ператрусу ў рэдакцыі "Белсата" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Ператрус на мінскім офісе тэлеканала "Белсат" завяршуўся. Сілавікі канфіскавалі аргтэхніку, якая была на офісе. Агулам ператрус працягваўся каля чатырох гадзін. 

Падчас ператрусу ў памяшканні быў журналіст Мікола Дзябёла. Ён паведаміў, што яму забаранілі казаць, па якім артыкуле пачатая крымінальная справа, у рамках якой адбыўся ператрус. (Адзначым, што сам Следчы камітэт паведаміў: справа пачатая за паклёп — ч. 2 арт. 188 КК). 

"Паводзілі сябе вельмі карэктна, ніякай грубасці. Я нічога не падпісваў. Увогуле мой статус тут быў "прысутны", то бок я не абвінавачаны, не падазраваны і не паняты. Панятых яны прывезлі сваіх. Як прысутны я падпісваў усе тыя рэчы, што былі канфіскаваныя. Для таго каб ведаць, што было вывезена", — распавёў Дзябёла ў каментары Еўрарадыё.