З музея бялізны скралі майткі брусэльскага мэра Івана Маера

Незвычайны крадзеж адбыўся ў нядзелю, 19 студзеня, паведамляе lenta.ru. Хто стаіць за выкраданнем бялізны, пакуль не выяўлена.



Уладальнік бара De Dolle Mol, анархіст і кінарэжысёр Жан Бікуа адзначыў, што заўсёды лічыў музей майткоў пацешным і нецікавым для злодзеяў. Сам мэр сітуацыю не каментуе.



Бікуа выказаў надзею на вяртанне экспаната з аўтографам Маера. Ён кажа, што пачастуе зладзюжак півам, калі тыя вырашаць вярнуць яму майткі з музея. Праўда, гаспадар ўстановы не выключае і таго, што мэр прынясе ў музей новую пару майткоў.



Дарэчы, на музейнай выставе, якая працуе толькі днём па нядзелях, можна ўбачыць бялізну прадстаўнікоў брусэльскіх уладаў. Як менавіта яна трапляе ў музей, не ўдакладняецца.



Фота Івана Маера — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі