З лютага ўзраслі памеры дзяржаўных дапамог на выхаванне дзяцей

У Беларусі ў сувязі з зацвярджэннем новага бюджэту пражытачнага мінімуму з лютага ўзраслі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Цяпер штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да трох гадоў складае каля 111 тысяч рублёў, старэй за тры гады 51 тысяча.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага і другога дзіцяці павялічваецца да 341 тысячы. Пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей сем'і будуць атрымліваць аднаразовую дапамогу ў памеры 511 з паловай тысяч рублёў.

Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, пры нараджэнні першага і другога дзіцяці цяпер складае каля 170 тысяч, пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей —  амаль 260 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі