З лютага 2022-га Расія знішчыла ва Украіне 210 тысяч дамоў

Украінскі горад пасля расійскага ўдару

Украінскі горад пасля расійскага ўдару / t.me/V_Zelenskiy_official/

The New York Times ацаніла маштаб разбурэнняў ва Украіне з пачатку расійскага поўнамаштабнага ўварвання. З лютага 2022-га да канца 2023 года Расія знішчыла 210 тысяч дамоў. Такую лічбу назвалі аўтары праведзенага расследавання. Журналісты разам з навукоўцамі прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі кожнага будынка на тэрыторыі Украіны, які быў пашкоджаны або разбураны за апошнія два гады.

"Месцамі Украіна выглядае як Дрэздэн або Лондан пасля Другой сусветнай вайны або сектар Газа пасля паўгода бамбаванняў", — пішуць аўтары публікацыі.

Сярод разбураных будынкаў — больш за 900 школ, бальніц і храмаў, якія абароненыя Жанеўскімі канвенцыямі.

Выданне адзначае, што маштаб разбурэнняў, верагодна, яшчэ большы, і ён працягвае расці. 

З лютага 2022-га Расія знішчыла ва Украіне 210 тысяч дамоў
t.me/V_Zelenskiy_official/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі