З канца жніўня “Белавія” будзе лётаць у Маскву 7 разоў на дзень

З 24 жніўня “Белавія” будзе выконваць палёты па маршруце Мінск — Масква (Дамадзедава) — Мінск 7 раз на дзень. Рэйсы будуць выконвацца ў дзённы час на самалётах Boeing 737-500. Квіткі на сайце кампаніі даступныя ўжо цяпер, паведамляе прэс-служба “Белавіі”.

У пачатку 2015 года авіякампанія павялічыла лік рэйсаў паміж Мінскам і Масквой да 6 штодня. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць рост пасажырапатоку на гэтым маршруце, пасля чаго было прынята рашэнне выконваць рэйсы 7 разоў на дзень, каб “прапанаваць максімальна камфортны час для пералёту паміж дзвюма сталіцамі для бізнэс-пасажыраў”, паведаміў генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.

Адзначым, "Белавія" выконвае рэгулярныя палёты ў 7 гарадоў Расіі - Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы, Калінінград, Краснадар, Екацярынбург і Самару.

Фота: samolety.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі