З канадскага музея выкралі неацэнныя ўпрыгожванні інкаў

У Канадзе выкрадзеныя старажытныя залатыя ўпрыгожванні часоў імперыі інкаў і фігуркі з золата працы канадскага мастака і скульптара Біла Рэйда. Крадзеж здзейснены ў Музеі антрапалогіі пры Універсітэце правінцыі Брытанская Калумбія.

Па словах прадстаўніка музея Скота Макрэя, злодзеі забралі каля дзесяці прадметаў з калекцыі. Дакладны лік згубленых экспанатаў, а таксама іх кошт адміністрацыя музея пакуль не называе, адзначаючы толькі, што "прадметы мастацтва - неацэнныя".

Дадам, што Біл Рэйд (1920-1998) лічыцца адным з найвыбітнейшых канадскіх мастакоў і скульптараў ХХ стагоддзя.

Яго працы, выкананыя ў стылі народнай творчасці індзейцаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, знаходзяцца ў шматлікіх музеях, а выяву адной са скульптур Банк Канады змясціў на 20-доларавай банкноце.

Фота: www.gazeta.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі