Вы тут

З ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт нападаючы Іван Драздоў

Іван Драздоў у атацы / З архіву hcdinamo.by

З ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт нападаючы Іван Драздоў. Ён разлічаны на два гады, паведамляе клубная прэс-служба.

Драздову 20 гадоў. Ён ужо правёў два сезоны за каманду, у 79 матчах набраў 13 ачкоў (3+10). У мінулым сезоне хакеіста камандзіравалі ў сталічнае "Юнацтва", ён паўдзельнічаў у плэй-оф Экстралігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.