З гурта "Барто" знятыя абвінавачванні ў экстрэмізме

Пра гэта сайту “Каспараў.ру” паведамілі музыкі каманды. Паводле іх словаў, следчыя дзеянні ў дачыненні гурта спыненыя.

Удзельнікаў “Барто” выклікалі ў міліцыю пасля іх выступу на мітынгу-канцэрце ў абарону Хімкінскага леса ў жніўні 2010 года. Па тэлефоне музыкам паведамілі, што іх дзеянні можна лёгка звязаць з экстрэмізмам, і што ім пагражае артыкул. Па словах вакалісткі гурта Марыі Любічавай, у праваахоўных органаў паўсталі пытанні да песні “Готов”. Паведамлялася, што экспертыза выявіла ў тэксце прыкметы экстрэмізму.

Як распавядала Любічава, з песняй “Готов”следчыя спрабавалі звязаць справу арт-групы “Вайна”. У верасні 2010 года падчас акцый “Палацавы пераварот” актывісты “Вайны” перакульвалі ў Санкт-Пецярбургу міліцэйскія машыны. На мітынгу ў падтрымку Хімкінскага лесу 22 жніўня 2010 года на Пушкінскай плошчы, акрамя “Барто” выступалі Юры Шаўчук, Міхаіл Барзыкін і іншыя музыкі. Вёў мерапрыемства Арцемій Троецкі.

Фота: www.privet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі