З грузавіка падчас руху вылілася фарба, з-за чаго перакуліўся матацыкл

З грузавіка падчас руху вылілася фарба, з-за чаго перакуліўся матацыкл

Пад Мінскам з грузавіка Iveco падчас руху на праезную частку вылілася фарба, з-за чаго перакуліўся матацыкл  Suzuki, які ехаў у спадарожным накірунку. Здарэнне адбылося ўдзень 26 жніўня на 19-м кіламетры аўтадарогі на Нацыянальны аэрапорт Мінск. 25-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы, яго адвезлі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. У ДАІ кажуць, што 67-гадовы кіроўца грузавіка не замацаваў належным чынам фарбу ў вёдрах, з-за чаго яны перакуліліся падчас руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі