З гангстара ў медбрата і папугай з метро: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё
Лыжка мёду на Еўрарадыё

Амерыканскі блогер сабраў камп'ютарны працэсар з сістэмай ахалоджвання, якая працуе на лікёры Jägermeister, а ў Расіі ў шлюбнай пары нарадзілася дачка на імя Псіхасаматыка. Змяніць жыццё проста: гангстар выйшаў з банды, стаў працаваць медбратам ў лякарні і праславіўся ў TikTok.

Пра гэта і не толькі — у аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.


Бацька і маці Псіхасаматыка

Псіхолагі Уладзімір і Катарына Дзярновы з Масквы назвалі нованароджаную дачку Псіхасаматыкай. Рашэнне пра імя дзіцяці яны прынялі разам. Пара не ведала пол будучага немаўляці амаль да самых родаў. У выпадку з'яўлення хлопчыка яны б назвалі яго Гіпнозам — у гонар напрамку ў псіхалогіі, якім Уладзімір займаецца нароўні з псіхасаматыкай.

"Псіхасаматыка — гэта слова з грэцкімі каранямі, якое ўвасабляе гармонію душы і цела, што цяпер вельмі важна. У псіхалогіі псіхасаматыка — цікавы напрамак пра тое, як наш унутранае стан уплывае літаральна на ўсе, што адбываецца вакол. Для дзіцяці самае галоўнае — яго стан і стан бацькоў", — тлумачыць масквіч.

Из гангстера в медбрата и попугай из метро: только хорошие новости
Сям'я Псіхасаматыкі / metronews.ru

Камп'ютар, які працуе на Jägermeister

Амерыканскі блогер Bitwit (сапраўднае імя — Кайл Хансэн) сабраў камп'ютар з сістэмай ахалоджвання працэсара, якая працуе на лікёры Jägermeister. Для ахалоджвання працэсара спатрэбілася 1,5 літры алкаголю.

Відэа зборкі хлопец апублікаваў на сваім YouTube-канале.

Камп'ютар атрымаў назву Jägermeister Cooled Gaming.

Працэсар, які ахалоджваўся 1,5 літрамі алкаголю, прапрацаваў некалькі хвілін да таго, як Bitwit замяніў "Егермайстар" на падабраную пад колер напою ахалоджвальную вадкасць. Паводле слоў блогера, нягледзячы на тое што за пяць хвілін працы кампутар нагрэўся толькі да 57 градусаў Цэльсія (на 10 градусаў менш, чым са звычайнай сістэмай астуджэння), выкарыстоўваць алкаголь у такіх мэтах "небяспечна і неразумна".

“Такія напоі з часам выклікаюць карозію металу. Карацей кажучы, не спрабуйце паўтарыць гэта дома", — сказаў Хансэн.

Быў гангстарам, стаў медбратам

28-гадовы амерыканскі гангстар Энрыке Радрыгес выйшаў з банды, пачаў працаваць медбратам ў бальніцы і праславіўся ў TikTok.

Ён трапіў у банду ў 2009 годзе пасля таго, як яго старэйшы брат апынуўся ў турме.

"Гангстарскае жыццё — гэта чыстая маніпуляцыя. Яны робяць выгляд, што клапоцяцца пра цябе, абараняюць цябе, але насамрэч проста выкарыстоўваюць, каб самім не пэцкаць рукі", — распавёў Радрыгес.

У 2012 годзе хлопец абразіў "не таго чалавека", і бандыты з канкуруючай групоўкі паспрабавалі забіць ягоную маці. Пасля другога замаху на жанчыну яны папаліся паліцыі.

Няўдачу канкурэнтаў Радрыгес палічыў знакам звыш.

"Я здзейсніў шмат дрэнных учынкаў, знаўся са многімі дрэннымі людзьмі і проста ўдзячны Богу за тое, што ён прыглядаў за мной і маёй сям'ёй", — сказаў ён.

Радрыгес выйшаў з банды і ўладкаваўся прыбіральшчыкам у бальніцу. Праз год хлопец прайшоў навучанне і стаў працаваць медбратам. З пачатку пандэміі каранавірусу ён займаецца дастаўкай узораў крыві з розных бальніц у лабараторыю.

Да таго ж былы гангстар адкрыў у сабе музычныя таленты. Ён навучыўся граць на гітары і фартэпіяна і пачаў выступаць перад пацыентамі. Зараз Радрыгес дае рэгулярныя канцэрты ў бальніцах і ладзіць анлайн-канцэрты на сваёй старонцы ў TikTok, дзе ў яго ўжо больш за 80 тысяч падпісчыкаў.

Из гангстера в медбрата и попугай из метро: только хорошие новости
Энрыке Радрыгес / сацсеткі

Папугай паляцеў з дома ў метро

Двухгадовы папугай па мянушцы Грэй паляцеў ад гаспадароў, трапіў у лонданскае метро і навучыўся папярэджваць аб набліжэнні цягнікоў. Птушка збегла з клеткі ў кухні гаспадарскага дома і дабралася да лонданскай падземкі, пераадолеўшы па паветры 30 кіламетраў.

Транспартная паліцыя Брытаніі знайшла Грэя на плячы бесхацінца на станцыі метро. Спачатку мужчына адмаўляўся расставацца з папугаем. Паліцыянты размясцілі фота з птушкай у Twitter, спадзеючыся знайсці сапраўдных уладальнікаў.

Гаспадары знайшліся.

Карлін расказала, што Грэй выглядаў стомленым, але паеў і зноў асвоіўся дома. Яна падкрэсліла, што за час адсутнасці папугай навучыўся выдаваць гук, які папярэджвае пра надыходзячы цягнік.

Из гангстера в медбрата и попугай из метро: только хорошие новости
Грэй і ягоная гаспадыня / mylondon.news

Жанчыны ў штанах на каралеўскай рэгаце

Упершыню за 182 года свайго існавання каралеўская рэгата Хенлі ў Англіі абнавіла жаночы дрэс-код. Штогадовыя спаборніцтвы па веславанні праводзяцца ў Оксфардшыры з 1839 года.

Традыцыйна госці зоны Stewards ' Enclosure, куды дапускаюцца толькі сябры клуба, маглі прысутнічаць на мерапрыемстве выключна ў доўгіх сукенках. Згодна з новаўвядзеннямі, сёлета ім дазволена апранаць спадніцы даўжынёй ніжэйшай за калена, а таксама бручныя касцюмы.

Арганізацыя прыняла рашэнне пасля петыцыі адной са студэнтак Оксфарда Джарджыны Грант, якая запатрабавала паслаблення правілаў для жанчын.

"Элегантнасць і фармальную атмасферу можна падтрымліваць і без доўгіх падолаў. На двары XXI стагоддзе, перагледзьце правілы!" — выказалася яна. Дакумент 23-гадовай Грант сабраў больш за 1680 подпісаў, у ліку яе аднадумцаў аказаліся людзі з інваліднасцю і трансгендары.

Из гангстера в медбрата и попугай из метро: только хорошие новости
Рэгата / Andrew Matthews / PA Images / Getty

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі