З ЦТ па фізіцы выгналі толькі аднаго абітурыента

З ЦТ па фізіцы выгналі толькі аднаго абітурыента

З цэнтралізаванага тэставання па фізіцы, якое прайшло 26 чэрвеня, выгналі толькі аднаго абітурыента. У маладога чалавека знайшлі мабільны тэлефон, якім ён спрабаваў скарыстацца. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, ЦТ па фізіцы планавалі здаць больш за 30 тысяч абітурыентаў, не прыйшло больш за 7%. Фяськоў кажа, што гэтая лічба “ў межах нормы”, а само тэставанне прайшло “ў штатным рэжыме”.

З ЦТ па англійскай мове, як і з ЦТ па біялогіі, за парушэнні выгналі трох абітурыентаў. З ЦТ па матэматыцы было выдалена 4 чалавекі, з ЦТ па рускай мове — 20.

28 чэрвеня пройдзе ЦТ па гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі