З будынка, які належыць холдынгу Dana, з'язджае стартап Flo

З будынка, які належыць холдынгу Dana, з'язджае стартап Flo

Стартап Flo, прысвечаны жаночаму здароўю, зачыняе офіс у мінскім бізнес-цэнтры, пабудаваным сербскім холдынгам Dana. Нагода — амерыканскія санкцыі супраць бізнесу братоў Карычаў. Кампанія з міжнароднай прапіскай не можа мець такога арэндадаўцу. Цяпер супрацоўнікі будуць працаваць дыстанцыйна.

Супрацоўнікі кампаніі ў размове з Еўрарадыё не пацвердзілі, але і не абверглі, што пакідаюць офіс. Пры гэтым дадалі, што ў іх няма прычынаў не верыць гэтай інфармацыі.

Flo — адзін з самых паспяховых беларускіх IT-стартапаў. Праграма дапамагае жанчынам адсочваць свой менструальны цыкл і рабіць прагнозы наконт спрыяльных і неспрыяльных дзён для цяжарання.

У 2019 годзе сэрвіс атрымаў званне Innovation Awards на найбуйнейшай тэхналагічнай выставе CES, якая праходзіць у Лас-Вегасе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі