З Беларусі дэпартавалі актывістаў расійскага руху "Абарона"

Лідэра расійскага дэмакратычнага руху "Абарона" Алега Казлоўскага і актывістаў арганізацыі затрымалі 25 сакавіка ў Мінску. Як паведамляе "Хартыя’97", расіян зранку затрымалі міліцыянты на чыгуначным вакзале ў Мінску, калі яны вышлі з цягніка. Найхутчэй, у сталіцу Беларусі прыехалі пяцёра сяброў "Абароны".

Іх абвінавацілі ў хуліганстве, пратрымалі на працягу некалькіх гадзін у пастарунку Ленінскага раёна Мінска, а потым прымусілі сесці на цягнік у Маскву.

Актывістаў руху "Абарона" беларускія моладзевыя арганізацыі запрасілі ў Мінск для ўдзелу ў акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Волі, якая адбудзецца сёння ўвечары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі