З аўкцыёну прададуць абсталяванне і машыны былога гродзенскага бровару

З аўкцыёну прададуць абсталяванне і машыны былога гродзенскага бровару. Ён адбудзецца 30 лістапада. Сам завод не працуе з ліпеня 2007-га. Адзначым, што стары будынак бровара — гэта былы палац князёў Сапегаў, і нямала гараджанаў змагаюцца за тое, каб гэты гістарычны помнік стаўся музеем.

А новы піўзавод у Гродне паўстане на базе свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест", якая займаецца на гэты момант пошукам інвестара. Зямля для будаўніцтва ўжо выдзелена, аднак інвестара на пабудову бровара пакуль няма.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі