З амерыканскага самалёта з вышыні 600 метраў у акіян зваліўся пасажыр

У гэты момант лёгкаматорны самалёт ляцеў на вышыні 609 метраў. Лётчык тройчы перадаў наземным службам Маямі міжнародны сігнал бедства. "У мяне адчыненыя дзверы, і выпаў пасажыр", — цытуе яго словы з перамоваў з авіядыспетчарам РІА "Новости".



Высветлілася, што пасажыр адчыніў заднія дзверы і выпаў менавіта праз іх. Да аэрапорта яшчэ заставалася каля 9 кіламетраў. Пазней самалёт паспяхова прызямліўся ў адным з аэрапортаў Маямі. Цяпер берагавая ахова і выратавальнікі шукаюць зніклага пасажыра.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі