З акружэння пад Ілавайскам выйшаў беларус з батальёна "Данбас" (відэа)

На мінулым тыдні з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што ўсе яны загінулі. Аднак яна аказалася непраўдзівай. Як інфармуе тэлеканал "Белсат", "нямала беларусаў" вырваліся з акружэння разам з украінскімі вайскоўцамі. Адзін з іх — беларус з пазыўным "Леў".

Паводле яго слоў, ён браў удзел у суправаджэнні параненых і забітых пад Ілавайскам. Іх везлі на "хуткай" і двух грузавіках пад прыкрыццём аднаго БТРа. Яны прарваліся праз Старабешава, дзе, як казалі, стаялі расійскія танкі. Стратаў не было. "Удача любіць смелых", — кажа "Леў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі