З Акрэсціна пасля “сутак” выпусцілі журналіста Аляксандра Баразенку (фотафакт)

З Акрэсціна пасля “сутак” выпусцілі журналіста Аляксандра Баразенку (фотафакт)

9 красавіка з ізалятара на Акрэсціна выпусцілі людзей, затрыманых на акцыі на Дзень Волі і прысуджаных да адміністратыўнага арышту. Сярод іх — журналіст Белсата Аляксандр Баразенка, які адбыў 15 сутак. Ён быў затрыманы, калі здымаў акцыю. Яго абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”: нібыта журналіст нецэнзурна лаяўсу і размахваў рукамі.

Момант свайго затрымання Баразенка зняў на відэакамеру. Там выразна бачна, што ён адэкватна сябе паводзіць і не супраціўляецца міліцыі. Тым не менш яго прызналі вінаватым, прыняўшы да ўвагі супярэчлівыя паказанні сведак з ліку праваахоўнікаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі