З Акадэміі мастацтваў звольненыя два выкладчыкі-страйкоўцы

З Акадэміі мастацтваў звольненыя два выкладчыкі-страйкоўцы

З Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў звольненыя два выкладчыкі — Аляксей Стрэльнікаў і Наталля Ляванава. Абодва яны далучаліся за агульнанацыянальнага страйку. 

Вядомы тэатразнаўца і выкладчык установы Стрэльнікаў пачаў забастоўку 19-га лістапада. У заяве да адміністрацыі акадэміі ён пазначыў, што не прымае падзеі ў краіне і тое, як акадэмія камунікуе са студэнтамі і выкладчыкамі. 17-га снежня яго звольнілі за прагулы. 

"Я прыйшоў у Акадэмію ў 2013 годзе і хацеў, каб мае веды былі на карысць студэнтам і выпускнікам. Я па-ранейшаму ўпэўнены, што ў нас усіх ёсць будучыня, а ў тых, хто сутаргава займаецца рэпрэсіямі, яе няма", — напісаў Аляксей у фэйсбуку.

Таксама без працы засталася Наталля Ляванава — супрацоўніца Цэнтру эксперымэнтальнай рэжысуры пры пры акадэміі.

"Я па-ранейшаму хачу змяняць рэальнасць вакол сябе, ствараць новыя магчымасці для сябе і іншых, рабіць нейкія важныя і каштоўныя на мой погляд рэчы. У дадзенай структуры цяпер гэта не бачыцца магчымым", — напісала Ляванава. Яна адзначыла, што не сыходзіць ні з чым:

"Самае дарагое — людзі, з якімі за гэты час сустрэлася і пазнаёмілася! І сапраўды ведаю, што яны застануцца дзесьці побач нягледзячы на месца працы і абставіны!"

Па словах Наталлі, пакуль яна застаецца беспрацоўнай і не мае новага месца працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі