З 27 красавіка артыкулы на сайце Еўрарадыё можна каментаваць

З 27 красавіка артыкулы на сайце Еўрарадыё можна каментаваць

З 27 красавіка артыкулы на сайце Еўрарадыё можна каментаваць. Пакуль што без аўтарызацыі па sms. Ёсць што сказаць? Калі ласка!

Каментарыі рэалізаваныя праз сервіс Disqus. Калі вы зарэгістраваліся ў гэтым сервісе на якім-небудзь іншым сайце – сервіс пазнае вас і на сайце Еўрарадыё таксама. Новыя карыстальнікі могуць аўтарызоўвацца праз адрас электроннай пошты, праз Facebook і праз Twitter.

Поле для каментарыяў адкрываецца адразу пасля тэкста артыкула.

Каментуючы артыкулы на нашым сайце, калі ласка, пазбягайце абразаў. Беларускія законы ніхто не адмяняў, а працэсы за паклёпы і абразы ў сеціве апошнім часам сталі звычайнай справай. Таму кажыце, што думаеце, але думайце, што кажаце!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі