З 24 лютага з Украіны незаконна спрабавалі з'ехаць 12 тысяч ваеннаабавязаных

Група затрыманых пры спробе перабрацца праз мяжу / dpsu.gov.ua
Група затрыманых пры спробе перабрацца праз мяжу / dpsu.gov.ua

З 24 лютага 2022-га, з увядзення вайсковага становішча, з Украіны незаконна спрабавалі з'ехаць 12 тысяч ваеннаабавязаных. Каля 8200 чалавек з іх рабілі спробу перабрацца за мяжу па-за пунктамі пропуску. Іншыя намагаліся схітраваць на пашпартным кантролі, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

15 чалавек пры спробах нелегальна перайсці мяжу загінулі: трое — у гарах, астатнія — патанулі ў рэчках на мяжы з Румыніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі