З 19 верасня “Белавія” пачынае лётаць у Бялград

Аб адкрыцці новага авіярэйсу сёння расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Сербіі ў Беларусі Стаян Еўціч, паведамляе БЕЛТА.

Амбасадар удакладніў, што для беларускіх грамадзян, якія вандруюць з Мінска ў Бялград транзітам праз Будапешт, не спатрэбяцца візы, так як ўезд у Сербію для беларусаў бязвізавы. Без віз знаходзіцца ў Сербіі беларусы змогуць на працягу аднаго месяца.

У сваю чаргу генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў паведаміў, што продаж квіткоў на гэтыя рэйсы ўжо пачаўся. Рэйс будзе выконвацца два разы на тыдзень. Спачатку у Бялград з Мінска будуць лётаць 50-мясцовыя самалёты. Магчыма, у будучыні іх заменяць большыя лайнеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі