З 1 жніўня Польшча зніжае планку для афармлення Tax Free да 200 злотых

З 1 жніўня Польшча зніжае планку для афармлення Tax Free да 200 злотых

Міністэрства фінансаў Польшчы паведамляе, што мінімальная сума пакупак для вяртання VAT з 1 жніўня знізіцца да 200 злотых. Раней, каб вярнуць сабе падатак на дададзеную вартасць, трэба было зрабіць пакупкі на 300 злотых.

"З 1 жніўня 2017 года зніжаная мінімальная сума агульнага кошту пакупак, пры якой вандроўнікі з-за межаў ЕС могуць запатрабаваць вяртання ПДВ у сістэме Tax Free: з 300 злотых да 200 злотых", — піша TUT.by са спасылкай на польскі Мінфін.

Для пакупак, зробленых да 1 жніўня, будзе дзейнічаць норма ў 300 злотых.

Падставай для зніжэння мінімальнай сумы для афармлення Tax Free паслужыла распараджэнне Міністэрства фінансаў Польшчы ад 23 чэрвеня 2017 года.

Раней польскія СМІ паведамлялі, што мінімальная сума пакупак для афармлення Tax Free знізіцца з 1 чэрвеня. Гэта рашэнне было абумоўлена тым, што ў 2016 годзе знізіўся "абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме Tax Free". 

Аднак з пачаткам лета мінімальная сума для вяртання ПДВ на пакупкі засталася ранейшай — 300 злотых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі