З 1 лістапада ў Беларусі падаражаюць цыгарэты

З 1 лістапада ў Беларусі падаражаюць цыгарэты

З 1 лістапада ў Беларусі падаражаюць некаторыя віды цыгарэт. Міністэрства па падатках і зборах адзначае, што падаражанне закране частку прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”, кампаніі “Тытунь-інвест”, а таксама цыгарэты, якія ўвозіць у нашу краіну “Беларусьгандаль”.

Што да прадукцыі “Нёмана”, то цыгарэты Kent HD (Navy Blue, Blue, Silver) падаражаюць на 5 капеек і будуць каштаваць 2,9 рубля. Цыгарэты Rothmans (Blue, Azure, Blue+, Azure+) таксама падаражаюць на 5 капеек — да 2,15 рубля. LD Impulse Compact “Тытунь-інвеста” будзе каштаваць 1,95 рубля, Winston Compact Plus Blue 100s — 2,35 рубля.

Кошты на цыгарэты, якія ў Беларусь увозіць “Беларусьгандаль”, будуць наступныя: Kent (Mode Blue, Mode Silver) — 2,55 рубля, L&M (Motion, LM Compact (cіні) — 1,8 рубля, L&M Blue Label (cіні) — 1,95 рубля, Parlament (Night Blue, Aqua Blue) — 2,95 рубля, Marlboro (Red, Gold) — 2,65 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі