З 1 ліпеня з Украіны і Польшчы можна прывезці толькі 5 кг садавіны і гародніны

З 1 ліпеня з Украіны і Польшчы можна прывезці толькі 5 кг садавіны і гародніны

З 1 ліпеня ўведзеныя новыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь садавіны, гародніны, ягад і кветак з краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС). Згодна з рашэннем Савета ЕАЭС, на тэтыторыю гэтага ўтварэння нельга правозіць у прыватным парадку болей за 5 кг “падкарантыннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі”. Апроч садавіны, гародніны і ягад у гэтую катэгорыю трапляюць грыбы, зеляніна, арэхі і іншая прадукцыя расліннага паходжання. Кветкі можна ўвозіць у колькасці не болей за 3 букеты.

Такім чынам, беларусы цяпер фактычна не змогуць закупляцца для сваіх патрэбаў таннай садавіной і гароднінай ва Украіне ці Польшчы і правозіць іх у ручной паклажы.

Абмежаванні на ўвоз падкарантыннай прадукцыі дзейнічаюць ва ўсіх іншых краінах, якія ўваходзяць у ЕАЭС — гэта Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі