"Ювентус" дзявяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі

"Ювентус" дзявяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі

"Ювентус" дзявяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі і 36-ы раз у гісторыі клуба. Турынцы аформілі тытул датэрмінова — за два туры да фінішу футбольнага першынства. У нядзелю "Ювентус" абыграў на сваім полі "Сампдорыю" — 2:0. Галы забілі Крышціяну Раналду і Федэрыка Бернардэскі. У каманды стала 83 ачкі, у "Інтэра", які на другім месцы, 76 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі