Юшчанка выказаўся пра новага прэм’ера

Віктар Юшчанка шукае новага гаспадара ў прэм'ерскае крэсла. Украінскі прэзідэнт зазначыў, што хацеў бы бачыць на пасадзе прэм'ера “чалавека, які глыбока разумее нацыянальныя прыярытэты краіны; які не баіцца сказаць, што ён патрыёт Украіны, не баіцца размаўляць па-ўкраінску”.

Юшчанка паведаміў, што гатовы прапанаваць на разгляд Вярхоўнай Рады кандыдатуру Януковіча ў выпадку, калі кааліцыю створыць менавіта партыя Рэгіёнаў пасля датэрміновых выбараў. Тое ж самае ўкраінскі прэзідэнт зазначыў адносна блоку Юліі Цімашэнка.

Юшчанка адзначае, што той, хто здолее вакол сябе згуртаваць кааліцыю, і зойме прэм'ерскую пасаду.

newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі