Юрыя Пунтуса адхілілі ад пасады галоўнага трэнера “Славіі”

Юрыя Пунтуса адхілілі ад пасады галоўнага трэнера “Славіі”

Юрыя Пунтуса адхілілі ад пасады галоўнага трэнера мазырскай “Славіі”. Пра гэта паведамляе ў сацсетках “Беларускі футбол”. Па яго звестках, да матчу з “Тарпеда-БелАЗ” каманду рыхтуе Міхаіл Марціновіч, галоўны трэнер дубліруючага складу.

Адхіленне Пунтуса адбылося за адзін матч да фінішу чэмпіянату Беларусі па футболе. Мазырская каманда мае толькі тэарэтычныя шанцы на захаванне месца ў вышэйшай лізе. У суботу “Славія” прайграла на сваім полі аўтсайдэру “Нафтану” (1:2), які ўжо даўно згубіў шанцы на захаванне месца ў вышэйшай лізе. У мазыран цяпер 20 ачкоў, “Крумкачы” маюць 22 ачкі, “Мінск” — 23. Гэтыя каманды ў апошнім туры сустракаюцца паміж сабой і для захавання прапіскі ў эліце ім дастаткова згуляць унічыю. “Славія” згуляе ў Жодзіна з “Тарпеда-БелАЗ”, якое выйграла ў гасцях у “Шахцёра” і працягвае змагацца за чацвёртае месца.

Юрыю Пунтусу 57 гадоў. Ён былы трэнер БАТЭ (1996-2004), МТЗ-РІПА (2004-2006, 2007-2009), брэсцкага “Дынама (2009-2011), “Смалявічаў-СТІ” (2011-2013). У Мазыры ён працаваў з 2014 года. У 2006-2007 гадах Пунтус быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі