Юрый Васкрасенскі склаў спіс на амністыю з 213 чалавек

Юрый Васкрасенскі склаў спіс на амністыю з 213 чалавек

"Круглы стол дэмакратычных сілаў" Юрыя Васкрасенскага склаў спіс прапановаў па амністыі. Мяркуецца, што ён будзе пададзены ўладам. 

У спісе 213 прозвішчаў, у тым ліку Віктар і Эдуард Бабарыкі, Сяргей Ціханоўскі, журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч, а таксама Марыя Калеснікава, Максім Знак, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Алана Гебрэмарыям ды іншыя. Там пазначаныя нават Віталь Шкляраў, які знаходзіцца ў ЗША, і Іван Краўцоў, высланы з Беларусі. 

Не забыўся Васкрасенскі пазначыць і сябе.

Паводле звестак праваабаронцаў, на сёння ў спісе палітвязняў лічацца 189 чалавек. І гэты спіс, хутчэй за ўсё, будзе павялічвацца.

Пра тое, што Васкрасенскі складзе для ўлады спіс з прапановамі па амністыі, стала вядома пасля славутай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі