Юрый Пунтус развітаўся з МТЗ-РІПА

Галоўны трэнер футбольнага клуба МТЗ-РІПА Юрый Пунтус пайшоў у адстаўку. З 28 жніўня кіруе трэніровачным працэсам дырэктар клуба Людас Румбуціс, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, Пунтус працаваў з камандай з 2004 года. Пад яго кіраўніцтвам МТЗ-РІПА двойчы станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі і двойчы выйгравала Кубак краіны.

Сёлета каманда, якую перад пачаткам сезону прылічвалі да фаварытаў, гуляе няўдала і вымушаная змагацца за выжыванне ў вышэйшай лізе. Пунтус сёлета ўжо збіраўся сыйсці і нават пачалі яму шукаць замену, нават сярод замежнікаў. Аднак пасля кіраўніцтва клуба зноў даверыла кіраўніцтва Юрыю Іосіфавічу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі