Юркевіч: вірус жыве на метале 6 гадзін, на пластыку — да 2 дзён

Юркевіч: вірус жыве на метале 6 гадзін, на пластыку — да 2 дзён

Вірус жыве на метале 6 гадзін, на пластыку — да 2 дзён. У сераду ў Белпрэсцэнтры галоўны лекар 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігар Юркевіч агучыў апошнія дадзеныя, якія атрыманы ў выніку даследаванняў. Паводле яго слоў, "даныя разыходзяцца па розных краінах".

Таму важна праводзіць апрацоўку ў грамадскім транспарце. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік звярнуў увагу на тое, што ў арганізм праз непашкоджаную скуру вірус не патрапіць. Таму важна мыць рукі. А бруднымі рукамі нельга дакранацца да твару, каб вірус не трапіў у арганізм.

Ну і важна трымаць дыстанцыю — вірус не перадаецца на адлегласці 1-1,5 метра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі