Лукашэнка: беларусы так мыюць рукі, што ў некаторых ужо скура аблезла

Лукашэнка: беларусы так мыюць рукі, што ў некаторых ужо скура аблезла

Аляксандр Лукашэнка параіў людзям больш адказна адносіцца да свайго здароўя. Падчас нарады, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам, ён заявіў, што вірус найперш "знаходзіць тых, хто ўчора піў, а сёння курыць".

"Не ўсё кепска ў сувязі з гэтым каранавірусам, — гаварыў Лукашэнка. — Я заўсёды падкрэсліваю дзве рэчы. Першае — тое, што мы нарэшце прымусілі нашых паважаных грамадзян мыць рукі больш, чым два разы ў дзень. А было, што раніцай так-сяк памыў, ну і ўвечары перад сном... Сёння ўжо мыюць амаль штодня, у некаторых ужо скура аблезла, як у народзе кажуць. І другое, для мяне вельмі важна, мы страсянулі нашу сістэму аховы здароўя".

Таксама падчас нарады Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне асабіста паўдзельнічаць у лячэнні беларусаў.

На раніцу 7 красавіка ў нашай краіне быў зарэгістраваны 861 выпадак заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі