Юра Дземідовіч будзе на "разагрэве" ў The Prodigy задарма

Еўрарадыё выявіла “чароўнага кроліка” сярод уздельнікаў мінскага канцэрта знакамітага гурта. Хлопчык выйдзе на сцэну ў 19.20, а праз 40 хвілін там будуць The Prodigy Па словах намесніцы дырэктара рэкламна-канцэртнага агенцтва “Ультразвук” Марыны Калеснікавай, The Prodigy пакуль не ведаюць пра “чароўнага кроліка”

Еўрарадыё: Ці сапраўды на “разагрэве” The Prodigy будзе Юры Дземідовіч?

Марына Калеснікава:
Так. У нас у сувязі з гэтым канцэртам шмат шалёных ідэяў. З Юрыем Дземідовічам у тым ліку. Мы яго абралі таму, што ён вельмі папулярная асоба ў інтэрнэт-сеціве. То бок мы абіралі і тых, за каго галасавалі на нашым сайце, каго хацелі бачыць самі гледачы.

Еўрарадыё: А ці заплоцяць Юры ганарар і колькі?

Марына Калеснікава: Ну на гэтым мерапрыемстве ў нас усе выступаюць дзеля ўласнай асалоды. Дзеля асалоды ўдельнічаць у гурце The Prodigy.

Еўрарадыё: А ці сам хлопчык ведаў аб The Prodigy, калі яму прапанавалі выступіць на “разагрэве”?

Марына Калеснікава: Я думаю, наўрад ці. Можа ён бачыў нашую рэкламу. Я думаю што ён яшчэ занадта малады, каб слухаць The Prodigy.

Еўрарадыё: А выканаўцы гурту The Prodigy хоць прыблізна ведаюць пра “разагрэў”?

Марына Калеснікава:  Мы ім дасылаем інфармацыю пра ўдзельнікаў, яны яе разглядаюць. У нас жа фэст і фэст беларускі, таму яны ня маюць такога сур’ёзнага ўплыву на наш выбар. Так, яны выступаюць, як хэдлайнеры. Калі б яны выступалі сольна як гурт, тады мелі б права выбіраць сабе гурт на "разагрэў"...

Хто выступіць яшчэ 5 кастрычніка?
16:25 Dj Mihas
17:00 Куклы (Беларусь)
17:30 The Playfellow (Беларусь)
18:00 4kuba & Access Denied (Беларусь)
18:30 The Amatol (Расія)
19:00 Drum Extasy (Беларусь)
19:20 Юра Дземідовіч (Беларусь)
19:30 Dub FX (Галандыя)
20:00 — 21:30 THE PRODIGY !

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі