Юнак, абвінавачаны ў перавозцы наркотыкаў, не з'яўляецца студэнтам ЕГУ

Малады чалавек, абвінавачваны ў перавозцы наркотыкаў, не з'яўляецца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ). Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на першага прарэктара ЕГУ Уладзіміра Дунаева. Прарэктар паведаміў, што малады чалавек, падазраваны ў перавозцы наркотыкаў, быў адлічаны з ЕГУ за непаспяховасць у сакавіку гэтага года.

Нагадаем, што крымінальная справа за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў распачатая 18 красавіка ў дачыненні да 23-гадовай студэнткі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка (Мінск) і 24-гадовага студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) — абодва жыхары Мінску. Маладых людзей затрымалі ў Мінску 17 красавіка.

Вядома, што затрыманыя ў Вільні разам з яшчэ адным студэнтам ЕГУ набылі ў невядомага 693 таблеткі МДА (3,4-метылендыяксіамфетамін) агульнай вагой 217,2693 грама. Наркотык яны прывезлі грамадскім транспартам у Мінск для наступнай рэалізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі