"Юнацтва" абыграла "Нёман" і вярнулася на другое месца ў чэмпіянаце

"Юнацтва" абыграла "Нёман" і вярнулася на другое месца ў чэмпіянаце

Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" 3 снежня на сваёй пляцоўцы прымаў гродзенцаў з "Нёмана". Гульня скончылася буйной перамогай мінчукоў — 7:2. Дзякуючы гэтаму "Юнацтва" вярнулася на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны. Дагэтуль другі радок займаў акурат гродзенскі клуб.

Таксама 3 снежня адбыліся і іншыя матчы камандаў першай шасцёркі. Яны скончыліся з наступнымі вынікамі: "Шахцёр" — "Металург" — 3:1, "Дынама-Маладзечна" — "Гомель" — 0:1.

Сустрэчы ў другой шасцёрцы завяршыліся з аднолькавым лікам: "Брэст" — "Ліда" — 5:4 (па булітах), "Магілёў" — "Хімік-СКА" — 5:4, "Дынама U-20" — "Віцебск" — 5:4 (па булітах).

Становішча камандаў пасля 26 гульняў у кожнай:

1-6-е месцы: "Шахцёр" — 66 ачкоў (розніца шайбаў 92-44), "Юнацтва" — 58 (110-54), "Нёман" — 56 (87-52), "Гомель" — 54 (93 -42), "Дынама-Маладзечна" — 49 (81-66), "Металург" — 41 (70-51);

7-12-е месцы: "Ліда" — 32 (86-102), "Хімік-СКА" — 28 (55-68), "Брэст" — 28 (52-87), "Віцебск" — 21 (68-110), "Магілёў" — 19 (57-132), "Дынама U-20" — 16 (60-103).

Наступны тур пройдзе 6-8 снежня.

Фота: ХК "Юнацтва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі