Юлія Казуліна перадала зварот да Лукашэнкі ў адміністрацыю прэзідэнта

Юлія Казуліна, малодшая дачка палітвязня Аляксандра Казуліна, перадала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць прафесару прысутнічаць на пахаванні яго жонкі.
Як распавяла Еўрарадыё Юлія, яна спрабавала патрапіць на прыём да прэзідэнта, але да кіраўніка дзяржавы яе не пусцілі.

Юлія Казуліна: “Я патрабавала сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, але мне сказалі, што ён цяпер не вядзе прыёму грамадзянаў. Асноўны сэнс нашага звароту — каб вызвалілі тату. Мы просім, каб мы нармальна, спакойна, па-чалавечы і па хрысціянскіх канонах правялі пахаванне нашай маці, каб у гэты дзень мы былі ўсе разам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі