Юлія Цімашэнка: будучыня Ўкраіны звязаная з Еўрасаюзам

Будучыня Ўкраіны, а таксама стратэгія яе развіцця звязаныя з Еўрасаюзам. Такую заяву зрабіла прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка на сходзе рады дырэктароў Сусветнага кангрэсу ўкраінцаў, які праходзіць у Львове.
"Украіна выбудавала прынцыпова новыя адносіны з ЕС. У канцы гэтага года ці ў пачатку наступнага мы плануем падпісаць з Еўрасаюзам спецыяльнае пагадненне аб палітычнай асацыяцыі", — сказала яна. Пасля гэтага, па словах прэм'ера, "дзверы ЕС для Ўкраіны стануць адчыненыя". "Магчыма, не сёння, але гэта дакладна заўтра", — дадала Цімашэнка.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, пагадненне з ЕС, якое рыхтуецца да падпісання, "прадугледжвае стварэнне паўнамаштабнай зоны свабоднага гандлю". Акрамя таго, Украіна і Еўрасаюз дамаўляюцца аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі