Яскевіча аштрафавалі на 40 базавых велічыняў

Учора ў Гродне адбыўся суд над Мечыславам Яскевічам, адным з кіраўнікоў Гродзенскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі.

У лістападзе мінулага года ён быў затрыманы на прыпынку. У дачыненні да Яскевіча была распачата крымінальная справа па артыкуле — хуліганства.

Суд Кастрычніцкага раёна прыгаварыў актывіста да штрафа ў памеры 1 мільёна 240 тысяч рублёў і да выплаты кампенсацыі пацярпеламу ў памеры 500 тысяч рублёў. Яскевіч кажа, што справа сфабрыкавана і мае палітычны характар.

Адвакат Яскевіча Уладзімір Кісялевіч паведаміў, што цяпер прымаецца рашэнне аб паданні касацыйнай скаргі ў абласны суд.

Зміцер Цімашэвіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі