Яшчэ два Telegram-каналы прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі

Спіс "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Спіс "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чатаў і каналаў "СТД ПРОТИВ НАСИЛИЯ" і "ЧАТ.Стародорожский Live (Старые Дороги)" прызнаная экстрэмісцкай, паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Першыя тэлеграм-каналы і чаты былі абвешчаныя "экстрэмісцкімі" ў снежні 2018 года. З лютага 2021 года беларускія ўлады рэгулярна прызнаюць тэлеграм-каналы і чаты "экстрэмісцкімі".

Чытанне "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў або чатаў не забаронена. Але "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі