Яшчэ адзін прысуд "за абразу Лукашэнкі"

Яшчэ адзін прысуд "за абразу Лукашэнкі"

Яшчэ адзін прысуд "за абразу Лукашэнкі" (ч. 1. арт. 368 КК). Жыхара Оршы Уладзіміра Шынкевіча на 1 год і 3 месяцы адправілі ў калонію агульнага рэжыму. Як паведамляе viciebskspring.org, прысуд быў агучаны 1 лютага ў судзе ў Оршы. Шынкевіча прызналі вінаватым у тым, што ён у "Аднакласніках" апублікаваў "зневажальны пост" пра Аляксандра Лукашэнку. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома — крымінальная справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.

За апошнія месяцы ў Беларусі гэта не першы прысуд "за абразу Лукашэнкі". У снежні ў Гомелі год калоніі атрымаў Аляксей Раманаў, у Гродне на два гады "хатняй хіміі" асуджаны Юрый Панасюк (у студзені ў Смаргоні такі ж тэрмін атрымаў Ілля Вайткевіч), у Брагінскім раёне два гады калоніі атрымаў Аляксандр Кулага. Сёлета ў Астраўцы на 1 год і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму асуджаны Уладзімір Чыжэўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі