Вы тут

Лукашэнка гаварыў пра цэнзуру ў сацсетках і анансаваў "дадатковыя меры"

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка прыехаў да студэнтаў БДУ / БЕЛТА

29 студзеня падчас наведвання БДУ і сустрэчы са студэнтамі Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра цэнзуру ў сацсетках і анансаваў "дадатковыя меры". Яны будуць прынятыя ў Беларусі ў бліжэйшыя месяцы "для абароны інтарэсаў дзяржавы і народа", паведамляе БЕЛТА. Што гэта будуць за меры, пакуль невядома.

Лукашэнка заявіў студэнтам, што з часам свет прыйдзе да цэнзуры ў сацыяльных сетках. Але Беларусь не можа быць у гэтым першай. Ён лічыць, што спачатку крокі павінны зрабіць іншыя краіны.

"Напэўна, той, хто спарадзіў гэтага змея і выпусціў з бутэлькі, і гэты працэс павінен пачынаць, — гаварыў ён. — Мы наогул гэта зрабіць не зможам. Калі мы закрыем адзін кірунак, у нас вылезе ў іншым".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходная самая жорсткая забарона на ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё і "разбурэнне грамадска-палітычнага ладу дзяржавы". Ён нагадаў пра пратэсты і тэлеграм-каналы, якія імі "кіравалі" з тэрыторыі Польшчы і Літвы.

"Дзякуючы сацыяльным сеткам і месенджарам мы можам зараз спарадзіць планетарную рэвалюцыю", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.