Вы тут

Яшчэ адна беларуская тэлевядоўца паабяцала агаліцца

Вядоўца хакейнай тэлепраграмы "Авертайм" Вікторыя Грыб у інтэрв'ю часопісу "Большой футбол" паабяцала сфатаграфавацца топлес. Як перадае "Прессбол", яна зробіць гэта, калі хакейная або футбольная зборная Беларусі заваююць тытул чэмпіёна свету.

На каментар, што гэта амаль раўнацэнныя варыянты, вядоўца адказала: "Тады я наогул нічым не рызыкую. Нават сумна ... І ўсё ж планку, пагадзіся, паніжаць нельга. Што гэта за інфармацыя будзе на навінавых парталах замежных агенцтваў: "Беларуская тэлевядоўца заявіла, што распранецца, калі футбольная зборная яе краіны трапіць у плэй-оф з групавога турніру з трэцяга месца па дадатковых паказчыках"? Ганьбішча ж. Што падумае пра нас Еўропа".

Як паведамляла Еўрарадыё, раней двойчы абяцала распрануцца іншая беларуская тэлевядоўца — Ганна Бонд. Гэтак яна абяцала падтрымаць перамогу БАТЭ. Праўда, ніводнага разу гэта не дапамагло барысаўскай камандзе атрымаць перамогу.

Ганна Бонд зноў абяцае распрануцца, калі БАТЭ пераможа "Рому"(фота)