Яшчэ адна “абраза” помніка: на шыю бронзавага Гарадавога павязалі шалік

Яшчэ адна “абраза” помніка: на шыю бронзавага Гарадавога павязалі шалік

Яшчэ адна “абраза” помніка Гарадавому, які стаіць ля будынку МУС у Мінску. У сацыяльных сетках выклалі відэа, як міліцыянт спрабуе затрымаць хлопца, які толькі што павязаў на помнік свой шалік.

Ролік выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку карыстальнік Źmicier Zavadski. Ён падышоў да скульптуры, зняў з сябе цёплы шалік і павязаў яго на шыю бронзаваму Гарадавому. Да хлопца падышоў міліцыянт, запатрабаваў пашпарт і сказаў прайсці з ім.

На пытанне, што менавіта ён парушыў, міліцыянт адказаў, што “вы на скульптуру, якая ахоўваецца, павесілі шалік”. “Нельга на яго нічога вешаць, бо гэта помнік”, — сцвярджаў праваахоўнік.

Хлопца завялі ў аддзяленне міліцыі, перапісалі пашпартныя дадзеныя і правялі размову, змест якой зводзіўся да таго, што гэтая скульптура — твар МУС і наступным разам нічога вешаць не трэба.

Нядаўна міліцыя затрымала 16-гадовага падлетка, які ўдарыў Гарадавога “па твары” і прымусіла прынесці прабачэнні помніку. Пазней ролік з “пакаяннем” выклалі ў інтэрнэт.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі