Яшчэ 2 квіткі на канцэрт ПортМане і Awindar!

Не паспелі паўдзельнічаць у мінулым розыгрышы? У вас ёсць яшчэ адзін шанец! Разыгрываем яшчэ 2 квіткі на канцэрт ПортМане і Awindar (30 кастрычніка).

На гэтым тыдні мы з вамі дзяліліся ўсім несумяшчальным. Зараз прапануем пагутарыць пра прыемныя нечаканасці!
 
ПортМане і Масуд Талебані (Awindar), напрыклад, даўно хацелі сыграць разам, але ўсё ніяк у іх не атрымлівалася. Удзел у “Творчай Майстэрні” ад ПАН-студыі стаў для абодвух гуртоў прыемнай нечаканасцю.
 
А ці памятаеце вы, што апошнім часам вас станоўча здзівіла? Падзяліцеся з намі — і станьце ўдзельнікам конкурсу. Альбо як толькі з вамі адбудзецца прыемная нечаканасць, не забудзьцеся чыркануць нам колькі радкоў на той жа адрас: [email protected] 
 
Чакаем вашых лістоў да 20:00 22 кастрычніка. Розыгрыш адбудзецца 22 кастрычніка ў 21:00 у эфіры Еўрарадыё. Пераможцу абярэ PR-менеджар "ПАН-студыі" Алена Козуб
 
Акрамя двух квіткоў, вас чакае хвіліна славы ў жывым эфіры Еўрарадыё разам з нашымі чалавекалюбівымі дыджэямі Ленай Сідозай і Дзянісам Дзюбам
 
Зычым поспехаў! Сустрэнемся на хвалях Еўрарадыё!
 
Увага! З 22 кастрычніка разыгрываем 2 квіткі на канцэрт a-ha!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі