Ярмошына: Выбаркамы працавалі ў цяжкіх маральных умовах — праз назіральнікаў

Ярмошына: Выбаркамы працавалі ў цяжкіх маральных умовах — праз назіральнікаў

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына распавяла тэлеканалу СТВ пра асаблівасці сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў.

Яна адзначыла, што на выбарах не было моцнага апазіцыйнага супрацьстаяння афіцыйнай пазіцыі дзяржаўнай уладзе. Але выбары яна назвала няпростымі ў сувязі з "татальным кантролем, які ажыццяўляўся за працай выбарчых камісій".

"Напэўна, ніколі такой актыўнасці навучаных, арганізаваных назіральнікаў наша краіна ніколі не ведала. Таму камісіі, асабліва ў буйных гарадах, асабліва ў Мінску, працавалі ў вельмі цяжкіх маральных умовах. Часта назіральнікаў на выбарчых участках было больш, чым чальцоў камісіі, і адносіны там складваліся не заўсёды проста", — заявіла Ярмошына.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі